Слуцак / Slutzak Guest House

Купальле 2010
Набліжаецца самае прыгожае і самае чароўнае сьвята беларускага народнага  календара - Купальле. Як і ў папярэднія гады, беларуская грамада Таронта і  ваколіц зьбіраецца правесьці яго ў цэнтры адпачынку “Слуцак”. Сёлета Купальле  будзе сьвяткавацца ў ноч з 10 на 11 ліпеня (з суботы на нядзелю). Кошт пакоя -  50 даляраў, намёта (палаткі) - 30 даляраў на сям’ю. Колькасьць удзельнікаў  Купальля, на жаль, будзе абмежаваная фізычнымі магчымасьцямі “Слуцка”, таму,  калі ласка, замаўляйце месцы загадзя. Па інфармацыю і з усімі пытаньнямі,  датычнымі арганізацыі і разьмяшчэньня, тэлефануйце да Піліпа Тананкі ад 18:00 да  22:00 гадзіны. Тэлефон:     416-508-6317   416-508-6317    416-508-6317  416-508-6317

Той, хто быў на папярэдніх  Купальлях, ведае, колькі маляўнічых старажытных абрадаў можна там пабачыць,  колькі песьняў пачуць, як шмат гульняў, карагодаў і танцаў будзе ладзіцца на  працягу ўсяе начы. Значна цікавей удзельнічаць у Купальлі таму, хто прыедзе на  сьвята падрыхтаваным: маючы нейкія веды пра сьвята, умеючы трохі сьпяваць песьні  ці танчыць. Усяму гэтаму яшчэ зусім ня позна навучыцца і зараз! У тыдні, якія  засталіся да Купальля, фальклёрны гурт “Яваровы людзі” ладзіць адкрытыя для  ўсіх рэпэтыцыі, на якіх вы зможаце даведацца пра сэнс купальскіх традыцыяў,  а таксама развучыць некаторыя з нашых найпрыгажэйшых народных песьняў, навучыцца  вадзіць карагоды, танчыць народныя танцы.

Рэпэтыцыі адбудуцца:

У  пятніцу, 25 чэрвеня

У аўторак, 29 чэрвеня

У сераду, 7 ліпеня

Час  рэпэтыцый: ад 18:00 да 20:00. Запрашаюцца ўсе!

Калі вы плянуеце прыйсьці  на адну ці некалькі з гэтых рэпэтыцыяў альбо маеце нейкія пытаньні наконт  мастацкай часткі сьвята, затэлефануйце, калі ласка, кіраўніку “Яваровых людзей”  Віялеце Кавалёвай. Тэлефон (хатні):   416-503-9527   416-503-9527    416-503-9527  416-503-9527 .

Чакаем сустрэчы з  вамі на “Слуцку” ў купальскую ноч!

У нашым Слуцку ўсё па-людску
Ёсьць мясьціны, адна толькі назва якіх выклікае ў памяці шмат прыемных успамінаў. База адпачынку “Слуцак”, што каля горада Пэры-Саўнд, - менавіта такое месца. Кожнага, хто пабываў у нашым “Слуцку” хоць аднойчы, неадольна цягне сюды зноў і зноў. Мясцовыя краявіды вельмі нагадваюць родныя, беларускія: азёры, полі, лясы…

Сярод неабсяжных прастораў гуляе вецер, перабірае вершаліны клёнаў, бяроз, векавых дубоў. Бягуць бясконцыя дарогі да там-сям раскіданых “хат”, да чыстых вачэй азёраў. А над галавой зьвініць блакітнае неба зь белявым марывам хмарак.

Уражаньне такое, нібы апынуўся дома. I ніякія турботы ды клопаты, што панавалі над табой у горадзе, ня маюць тут моцы. Месяц і зоркі ў небе над начным возерам надаюць думкам лёгкасьць і чысьціню. У такім сьветлым настроі ты ідзеш адпачываць, ведаючы, што раніца прынясе табе адно спакойную радасьць. Абудзіўшыся на сьвітанку, ты прыбяжыш на бераг возера, каб злавіць шчупака, а можа пойдзеш прагуляцца па навакольным лесе, у якім, дарэчы, увосень даволі многа грыбоў. А ўвечары -вогнішча, нязмушаная сяброўская гутарка, сьпевы пад гітару…

Што да практычнага. Прыязжаць у Слуцак можна па аднму і групамі, на выходныя, на тыдзень, на сезон… Ёсьць двухпавярховы катэдж з пакоямі (з двух-спальнымі ложкамі), агульная кухня, электрапліта, лядоўні, посуд, вадаправод з гарачай вадой, душ, падушкі, коўдры (пасцелю пажадана везьці сваю). Ёсьць месцы для намётаў.  Ёсьць культурна арганізаванае месца для вогнішча, печ для шашлыкоў, лавы, сталы. Ну, і лазьня на беразе возера з купальняй, рыбалка, грыбы (увосень), бяссонныя ночы пад гітару й піва…

Можна замовіць пакой у спадара Валодзі Чэмеля па т 1(519)623-8019